Я вярталася дамоў. Было ўжо досыць позна. Галава поўная сённяшніх уражанняў і вобразаў - суцэльная галата. І гэта не абавязкова цялесная, эратычная. Адкрылася нешта такое, што падказвае мне інакш глянуць на эратычныя матывы ў жывапісе. Голасць, якую чалавек бачыць перад сабою, калі яго закранае самота і неабсяг матэрыяльнага свету. Вобраз жанчыны, намаляванай Дзмітрыем, увёў у мяне адчуванне важкасці смутку і скрухі ў гэтых людзях. Ад прымітыўнай прывязанасці да іншаземца з Італіі, што лічыцца прастытуцыяй, аж да складанай гульні з асяроддзем, якая палягае на прывычным стэрэатыпе прызвычаек. Вырафінаваная гульня ўяўнасці, якая прыводзіць да ўтойвання пачуццяў, эмоцый, да ўдавання... У кітайскай і японскай культурах гэта даведзена да дасканаласці. Усмешка там - ніякая не ўсмешка. За паклонам не канечне павінна быць пашана. А тут у постсавецкай краіне на ўскраіне заходняй цывілізацыі гэта толькі нязначна датычыцца чагосьці, што ляжыць на памежжы Азіі і Эўропы. Парафраз, матыў, далёкае пазвякванне азіяцкіх эталонаў. Акты Джыота ці Рубенса абапіраюцца на геній адкрыцця, агалення. Яны - акт захаплення прыгажосцю і гармоніяй прыроды. У сучасным мастацтве цела і эротыка - гэта форма апісання. Але ж таксама і агалення. Мастацтва малявання цела ці выяўлення эратычных перажыванняў у заходняй культуры - гэта, аднак жа, адкрыванне чалавека, рэфлексія над ягонай душой. Тут, убачыўшы акт, я мела ўражанне, што Дзмітрый пазасланяў усё. Закрыў. І толькі дасведчаныя, уведзеныя ў таямніцу, такія, як Яна, умеюць паразумецца ў вузкім коле знаўцаў. Як у секце, тайным таварыстве ці ложы. Абое яны прадставілі мне сёння фрагмент гэтага закрытага свету. Але толькі дзеля таго, каб я з пыхай не ставілася да іх плыткай і прымітыўнай эстэтыкі. Каб не заносілася, не задавалася, каб не фігуравалася сваёй вышэйшасцю. Паказалі мне рубчык таямніцы толькі дзеля таго, каб я ўсвядоміла патрэбу ці хоць бы магчымасць гаварыць гэтай мовай, навучылася распазнаваць яе гучанне, адрозніваць граматыку і лад. Каб я ведала, што ёсць фразеалогія, якая грунтуецца на іншай логіцы, дзе дэсыгнат, тое, што азначаецца, закрывае знак, а знак адкрывае толькі ўмоўную частку пазначанага.
Месяц у тую ноч глядзеўся, як пабляклы, надгрызены альбо пагамтаны лімон.
Праходжу паўз платы аднасямейных дамоў. Старыя драўляныя халупы. Даваенная вясковая рэчаіснасць, праглынутая молахам ненажэрна прагнага камунізму.
Марк з восені ў адным такім дамку зняў два пакоі. Я адмовілася ад сваёй кватэры ў цэнтры. Часам шкадую, але гэтая вёска вялікага горада тасама мае сваю панаду. Ранішняе кудахтанне курэй, сковыт кундаляў, мітуслівыя кабеты, па якіх пазнаеш, што гэта не вёска-музей у цэнтры Менска, а яшчэ жывы куточак архаічнай мінуўшчыны і зышласці старасвецця.
Ужо каторы дзень, позна вяртаючыся дамоў, бачу прыгорбленага мужчыну ў куфайцы, які, седзячы пад ліхтаром, перабірае нешта пальцамі на дошцы ці на блясе, пакладзенай на зэдлік. Схаваная ў зелянкавай бруднай куфайцы галава не падымаецца, калі я праходжу. Я і не чапаю яго. Ён заняты, выграбае золата - можа, выбірае чарвякоў, альбо кавалкі слюды з камяністага жвіру. Я не заглядваю на той ягоны стол, хоць сам занятак прыцягвае ўвагу, як таямнічая містэрыя. У той самы час, кожны дзень, у той самай пазіцыі. Прыгорблены, панылы беларускі талерант, які ў шэрай беспрасветнасці месячнай ночы вычароўвае нейкія кавалачкі дастатку.
Уваходжу ў дом, дзе Марк шчыруе на кухні. Ён цалуе мяне, лёгенька кранае за азадак і даверліва пагладжвае, знуджаны па маім целе. П'ем гарбату. Пасля ў ваннай аддаёмся сваім пажадам. Ён ліжа мне і лашчыць, поўны палкай жарсці. Я нахіляюся над краем ванны і бяру яго жылісты чэлес глыбока ў рот. Пасля ён моцна выгінаецца назад, абапіраючыся рукамі на другі край ванны і сцяну. Краем вока бачу ў люстры асалоду на ягоным твары. Мне хочацца па-малому. Марк прапануе мне, каб я змачыла яму твар і галаву. Я ўстаю над ім, і бледнажоўты струмень залівае яму лоб, валасы, заплюшчаныя вочы і злёгку растуленыя вусны. Калі я канчаю, ён падымаецца і языком казыча маё ўзбуджанае, набрынялае і мокрае лона. Я пускаю ваду з душа, і тады ён моцным струмянём жоўтай мачы апырсквае мне лона. Расхіляю пальцамі сорам і адчуваю прыемныя дрыжыкі, калі неаслабны напор яго мачы дражніць клітар. Спрабую ўвесці яго чэлес, але струмень перапыняецца. Моцна цалуемся, крыху тэатральна, драматычна, нібы гэта працягвалася размова пра перажытыя за дзень здарэнні і спатканні, быццам мы рэпетыравалі пасля спектакля ўсе сцэны, жэсты і словы, якія прайшлі праз нас на працягу апошняга дзесятка гадзін.
Мыемся. Ён старанна намыльвае маё цела і спалосквае, адначасова павольна абмацваючы другою рукою кожны сантыметр маёй скуры. Мые валасы і, калі я, схіленая з галавой пад струмянём вады, змываю ўсю пену, ён уваходзіць у мяне ззаду і асцярожна папіхае маё цела так, што раскалыханыя грудзі канцамі саскоў лашчаць кран і халодны край ванны.
Абое ўпадаем у хвілю манатоннага спазму, які набліжае нас да вяршыні асалоды. Паварочваюся, зноў бяру яго чэлес і кончыкам языка даводжу яго да эякуляцыі. Перша моцны ўдар спермы прымаю ў вусны. Пасля рэзка вымаю, і чарговыя кроплі белай плазмы ападаюць мне на губы, нос, лоб і валасы. Тулю яго мужчынскасць да твару, нібы хочучы прыхіліцца да нутра асалоды і ўвайсці ў рытм спаду ўзбуджэння.
Яшчэ хвіліну мыемся, спалоскваючы сляды раскошы і рэшткі мыла. Марк выцірае мяне свежым ручніком. Выходзіць, калі я яшчэ ўбіраюся і расчэсваю валасы.
Пазней я стаю ў дзвярах пакоя, поўная прамяністай разрадкі. Ён ставіць нактурны Шапэна. Кладзёмся поруч, і толькі тады пачынаю расказваць яму пра ўражанні з майстэрні Дзмітрыя.
Ён усміхаецца з маіх бабскіх фліртаў, а я пераконваю яго, што тое, што сёння дзякуючы Ёй я пабачыла, адкрыла мне вочы на сілу эмоцый, у якіх раней зусім не разбіралася.
Відаць, пад канец гэта яго зацікавіла. Нейкая блізкасць паміж выклікам, парнаграфіяй і адкрываннем найменш вядомых закуткаў чалавечай псіхікі.
Пасля, ужо засынаючы, напаў на думку, каб мы купілі тую карціну. Я падклала руку пад ягонае плячо і, тулячыся да раскалыханых валасатых грудзей, апусцілася ў глыбокі сон.